Рурскі ўніверсітэт
Рурскі ўніверсітэт (ням.: Ruhr-Universität Bochum) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бохум. Агульная характарыстыкаРурскі ўніверсітэт у Бохуме — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны на паўднёвых пагорках цэнтра Рурскай вобласці. Ён быў заснаваны ў 1962 годзе як першы новы дзяржаўны ўніверсітэт у Германіі пасля Другой сусветнай вайны. Навучанне пачалося ў 1965 годзе. Гэта адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Германіі, які ўваходзіць у «Deutsche Forschungsgemeinschaft», галоўнаю нямецкую арганізацыю па фінансаванні навуковых даследаванняў. Універсітэт быў адным з першых універсітэтаў Германіі, які ўвёў міжнародныя ступені бакалаўра і магістра, якія прыйшлі на змену традыцыйным нямецкім кваліфікацыям. За выключэннем некалькіх асаблівых выпадкаў (напрыклад, юрыдычных), гэтыя ступені прапануюць усе факультэты ўніверсітэта. У цяперашні час універсітэт прапануе агулам каля 180 розных навучальных праграм з усіх акадэмічных абласцей, прадстаўленых ва ўніверсітэце. Факультэты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia