Вольга Уладзіміраўна Барабаншчыкава
Вольга Уладзіміраўна Барабаншчыкава (нар. 2 лістапада 1979 года, Мінск) — беларуская тэнісістка, спявачка, тэлевядучая і дызайнер адзення. Пераможца 7 турніраў ITF (3 — у адзіночным разрадзе), паўфіналістка Алімпійскіх гульняў 2000 года ў жаночым парным разрадзе, гулец зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі, пераможца Уімблданскага турніру ў парным разрадзе сярод дзяўчын (1996). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па пляжным тэнісе (2008). Спартыўная кар’ераНарадзілася ў сям’і Уладзіміра і Таццяны Барабаншчыкавых[4]. Бацька па прафесіі эканаміст, маці — архітэктар. Тэнісную секцыю пачала наведваць у сем гадоў па ініцыятыве маці і некаторы час была першай ракеткай СССР сярод дзяўчын у сваёй узроставай катэгорыі. У 6-м класе на два гады з’ехала ў Бельгію для больш сур’ёзнага развіцця тэніснай кар’еры, пасля гэтага пяць гадоў жыла ў Лондане без бацькоў[5]. У 1994 годзе згуляла свае першыя матчы ў дарослых турнірах ITF. У студзені 1995 года выйграла свой першы турнір ITF у парным разрадзе, а ў кастрычніку таго ж года ў Пуацье (Францыя) — у адзіночным (пачаўшы з кваліфікацыйнага адбору і выйграўшы 8 матчаў запар)[6]. У 1996 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, стала пераможцай Уімблданскага турніру ў пары з Амелі Марэсмо (Францыя)[5]. Дэбютавала ў складзе зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі — асноўным жаночым турніры на ўзроўні нацыянальных зборных — і прынесла ёй ачкі ў сустрэчах з суперніцамі з каманд Вялікабрытаніі, Расіі і Італіі. У тым жа годзе ўпершыню прадстаўляла Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Атланце, але выбыла з барацьбы ў першым коле[6]. У красавіку 1997 года ўпершыню ўвайшла ў сотню мацнейшых тэнісістак свету паводле рэйтынгу WTA. Прабілася ў трэцяе кола Адкрытага чэмпіянату ЗША, абыйграўшы пасеяную пад 13-м нумарам Брэнду Шульц-Макарці, і скончыла сезон на 59-м месцы ў рэйтынгу. На наступны год выйшла ў трэцяе кола Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і неўзабаве пасля гэтага паднялася ў рэйтынгу на найвышэйшую ў кар’еры 49-ю пазіцыю. У жніўні ў Стамбуле ўпершыню ў кар’еры дасягнула фіналу ў турніры WTA, прайграўшы ў вырашальным сэце на тай-брэйку першай ракетцы турніру Генрыеце Надзьявай; пазней у Токіа на шляху да чвэрцьфіналу перамагла 11-ю ракетку свету Дамінік ван Рост[6]. У складзе зборнай Беларусі прабілася ў II Сусветную групу. У 1999 годзе ў Браціславе, выступаючы з Ліліяй Остэрла, трапіла ў фінал турніру WTA ў парным разрадзе, згуляла таксама ў паўфінале турніру WTA ў Кноке-Хейст з Эмілі Луа; у адзіночным разрадзе, аднак, рэзультаты пагоршыліся, і за сезон Барабаншчыкава толькі тры разы праходзіла далей за другое кола. У 2000 годзе яна дасягнула свайго найлепшага выніку ў турнірах Вялікага шлема, абыйграўшы на Уімблдане суперніц, пасеяных пад 15-м і 25-м нумарамі і дайшоўшы да чацвёртага кола[6]. Выступаючы на Алімпіядзе ў Сіднеі, заняла ў пары з Наталляй Зверавай чацвёртае месца[7]. Сезон 2001 года скончыўся для беларускай тэнісісткі ў красавіку і рэшту года яна прапусціла праз аперацыю на ахілавым сухажыллі. Па вяртанні на корт займала на пачатку 2002 года 784 месца ў рэйтынгу, гуляла ў асноўным у турнірах ITF, здолеўшы вярнуцца ў топ-200 і заваяваўшы за 2002 і 2003 гады яшчэ тры тытулы ў адзіночным і парным разрадах[6]. Да 2003 года працягвала прадстаўляць зборную Беларусі ў Кубку Федэрацыі, у агульнай складанасці згуляўшы ў 35 матчах (баланс перамог і паражэнняў 17-13 у адзіночным і 16-4 у парным разрядзе). Апошнім турнірам у прафесійнай кар’еры стаў Кубак Нявы 2004 года. Да яго пачатку ў Барабаншчыкавай пачаліся болі ў плячы, якія ўзмацніліся пасля турніру. Неабходнасць зноў перапыніць выступленні прывяла да рашэння пра завяршэнне выступленняў у прафесійным тэнісе[7]. У далейшым актыўна ўдзельнічала ў спаборніцтвах па пляжным тэнісе. У 2008 годзе ў пары са Зверавай заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Рычонэ (Італія)[8]. Гэтая ж пара прабілася ў фінал турніру Moscow Beach Tennis Open у 2011 годзе[9] і чвэрцьфінал чэмпіянату свету ў Рыме[10]. Палажэнне ў рэйтынгу на канец года
Фіналы турніраў за кар’еру
Адзіночны разрад
Парны разрад
За межамі кортуУ дзяцінстве Вольга марыла стаць танцоўшчыцай, потым актрысай, але заняткі прафесійным спортам змусілі яе часова адмовіцца ад гэтых планаў[7]. Пасля таго, як у 1999 годзе галасаваннем у часопісе «Tennis» Барабаншчыкаву прызналі найбольш сексуальнай тэнісісткай свету[11], яна атрымала прапанову паўдзельнічаць у фотасесіі ад часопіса «Playboy». Хоць перамовы прасунуліся даволі далёка, у выніку тэнісістка вырашыла адмовіцца ад прапановы[7]. Кар’еру ў шоу-бізнесе пачала дзякуючы франтмену гурта «Харлі» Яўгену Чалышаву, які ў 2004 годзе запрапанаваў тэнісістцы, чыя кар’ера набліжалася да завяршэння, паспрабаваць сябе на сцэне. У верасні таго ж года была запісана першая песня Барабаншчыкавай «Было ли не было». І гэтая песня, і наступная, «Не поверю», сталі хітамі; з песняй «Не поверю» спявачка заняла 3-е месца ў конкурсе «Песня года Беларусі — 2005: песні адыходзячай зімы», які праводзіўся тэлеканалам АНТ. У 2005 годзе выйшаў першы максі-сінгл Барабаншчыкавай «Не поверю»[5], а ў наступным — дэбютны альбом «Дорога в небо». У 2007 годзе Барабаншчыкава стала лаўрэаткай прэміі «Залатое вуха» ад станцыі «Альфа Радыё»[7]. Яшчэ адзін альбом, «Моя планета», выпушчаны ў 2013 годзе[4]. Адначасова з развіццём музычнай кар’еры працавала ў сродках масавай інфармацыі. З 2005 года была вядучай праграмы «Час спорту» Першага агульнанацыянальнага тэлеканала[5]. Пазней, на пачатку 2013 года, прыняла прапанову «Радио Мир» стаць дыджэем і вядучай хіт-параду[4]; з гэтай радыёстанцыяй працягвала супрацоўнічаць шмат гадоў[12]. Займаецца дызайнам моднага адзення, у 2014 году стварыла брэнд Candy Lady[13], у 2019 годзе перайменаваны ў Loverani[14]. Пасля раманаў з украінскім тэнісістам Андрэем Мядзведзевым і беларускім футбалістам Аляксандрам Глебам некаторы час прымала заляцанні амерыканкі Луэн Разэт. Пазней каля 10 гадоў сустракалася з расійскім менеджарам Аляксеем Селіваненкам, які займаў пасады віцэ-прэзідэнта Федэрацыі тэніса Расіі і дырэктара жаночага турніру «Кубак Крамля»[15]. Вяселле Селіваненка і Барабаншчыкавай адбылося ў чэрвені 2016 года[11]. У 2018 годзе ў сужэнцаў нарадзілася дачка Аэліта[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia