Дырэктарам фестывалю быў Сяргей Анішчанка[4]. Асновай фестывалю з’яўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краін, таксама на фестываль запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[5]. У апошнім фестывалі, які прайшоў 26—27 кастрычніка2007 года, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны[6]. Асноўнай умовай для канкурсантаў з’яўлялася наяўнасць у рэпертуары песні на беларускай мове[7][8].
Забарона
Забаронены ў лістападзе 2007 года паводле пратакола пасяджэння Полацкага гарвыканкама: «Лічыць немэтазгодным правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фестывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю; рэкамендаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаванне моладзі, устрымлівацца ад ініцыявання падобных мерапрыемстваў»[9]. Тым не менш, аргкамітэт фестывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзення, такія як Мінск, Наваполацак, расійскі Смаленск[10][11].
Паводле «Тузін Гітоў» забарона фестывалю можа быць звязана з прызначэннем у Полацк новага старшыні мясцовага філіяла КДБ, які нібы выказаў незадаволенасць з нагоды яго правядзення[10]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйбла «БМАgroup» і аўтар фестываля «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзідэнта ў лістападзе 2007 года прыйшоў да высновы, што закрыццё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяннем[12]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрв’ю Дзмітрыю Кустоўскаму з тэлеканала «Белсат» у 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаванне[13]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасць прыкмет палітычнага характару[14].
Ацэнкі
Журналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фестывалю 2001 года ў Наваполацку[15], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасці, напышлівага пафасу і незразумелых „пантоў“»[16].
Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сённяшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасцю сярод моладзі і настолькі шматгадовай гісторыяй»[17].
Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «руск.: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала феномен фестывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку і Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[18].
Мікіта Змітраў з сайта Народныя навіны Віцебска(англ.) (бел. па выніках апошняга фестывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацк жыў музыкай. Мяркуючы па колькасці гледачоў у самай вялікай залы гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[19].
Заўвагі
↑У 1994 годзе Полацк не прыняў фестываль з-за недахопу сродкаў у арганізатараў[2]
↑Мінчонак, Аляксей. “Рок-кола” vs. “Басовішча”(бел.)(недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (30 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.