Вольфганг Паўль
Вольфганг Паўль (ням.: Wolfgang Paul; 10 жніўня 1913, Лорэнцкірх, Германская імперыя — 7 снежня 1993, Бон, ФРГ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) (палова прэміі сумесна з Хансам Дэмельтам) «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках». БіяграфіяПасля абароны дысертацыі ў 1939 годзе ў Берліне, Паўль абараняе другую дысертацыю ў Гётынгене і працуе там прафесарам з 1944 па 1952 год. У 1952 годзе ён пераходзіць у Бонскі ўніверсітэт, дзе працуе да 1981 года прафесарам і дырэктарам фізічнага інстытута. З 1964 па 1967 Паўль быў дырэктарам фізічнага аддзялення ў ЦЕРН, і ў 1970-1973 гадах - старшынёй савета дырэктараў паскаральніка DESY ў Гамбургу. У 1979 годзе Паўль быў абраны прэзідэнтам фонду імя Аляксандра фон Гумбальта і знаходзіўся на гэтай пасадзе на працягу 10 гадоў. У першым шлюбе з Лізэлотай Паўль (у дзявоцтве Хірш) у яго было чацвёра дзяцей - Юта, Рэгіна, Штэфан і Лорэнц. З 1979 года Паўль пабраўся шлюбам з дацэнтам па сярэднявечнай літаратуры Дорыс Вальх-Паўль. Сын Паўля, Штэфан Паўль, загадчык кафедры эксперыментальнай фізікі ў тэхнічным універсітэце Мюнхена, другі сын, Лорэнц Паўль, з'яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Вуперталя. ДасягненніВольфганг Паўль лічыцца піянерам у галіне фізікі элементарных часціц. Яго працы ахопліваюць вобласці атамнай і малекулярнай фізікі, мас-спектраскапіі, падзелу ізатопаў, рассейвання электронаў у рэчыве, радыебіялогіі, дазіметрыі і медыцынскай тэрапіі электроннымі пучкамі. У 1953 годзе Паўль распрацаваў квадрупольны мас-фільтр (масфільтр Паўля) для прымянення ў мас-спектраскапічных вымярэннях. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia