Герберт Кромер

Герберт Кромер
ням.: Herbert Krömer

Дата нараджэння 25 жніўня 1928(1928-08-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2024(2024-03-08)[3][4] (95 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера электратэхніка, фізіка[5], тэарэтычная фізіка[5], фізіка цвёрдага цела[5] і Паўправаднік[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрыц Саўтэр[d] і Richard Becker[d][6]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2000)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герберт Кромер (ням.: Herbert Krömer; 25 жніўня 1928, Веймар, Германія) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Палова прэміі за 2000 год, сумесна з Жарэсам Алфёравым, «за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур, якія выкарыстоўваюцца ў высокачастотнай і опта-электроніцы». Другая палова прэміі была прысуджана Джэку Кілбі «за ўклад у вынаходства інтэгральных схем».

Біяграфія

Пасля заканчэння курсаў падрыхтоўкі да ўніверсітэту, Герберт Кромер прыступае да вывучэння фізікі ў Іенскага ўніверсітэта, дзе апроч іншага наведваў лекцыі Фрыдрыха Гунда. Падчас блакады Берліна Кромер знаходзіўся на практыцы ў Берліне і скарыстаўся магчымасцю для ўцёкаў на захад. Пасля гэтага ён працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце. У 1952 годзе ён абараніў дысертацыю ў галіне тэарэтычнай фізікі па тэме эфекту гарачых электронаў у транзістарах. Пасля гэтага Кромер працаваў у якасці «прыкладнога тэарэтыка», як ён сам сябе называў, у тэхнічным цэнтры радыёвяшчання нямецкай федэральнай пошты. У 1954 годзе ён пераехаў у ЗША і працаваў там у розных даследчых установах у Прынстане і Апала Альта. З 1968 па 1976 год Кромер выкладае ва ўніверсітэце Каларада ў якасці прафесара, а затым перайшоў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Дасягненні

Герберт Кромер ніколі не працаваў у «модных» галінах фізікі. Ён аддаваў перавагу галінам, значэнне якіх станавілася ясным толькі праз шмат гадоў. Напрыклад, ён апублікаваў у 1950-х гадах работы аб асновах біпалярнага транзістара на аснове гетэраструктур, які мог працаваць у гігагерцавым дыяпазоне частот. У 1963 годзе ён распрацаваў прынцыпы лазераў на падвойных гетэраструктурах — аснове паўправадніковых лазераў. Абедзве гэтыя працы на шмат гадоў апярэдзілі свой час, і знайшлі прымяненне толькі ў 1980-х гадах, з развіццём эпітаксіі. Падчас знаходжання ў Санта Барбары ён перанёс свае інтарэсы ў эксперыментальную галіну. Напрыклад, у 1970-я гады Кромер удзельнічаў у распрацоўцы малекулярнай эпітаксіі, прычым ён вывучаў новыя камбінацыі матэрыялаў, такія як GaP і GaAs на крамянёвай падкладцы. Пасля 1985 гады інтарэсы Кромера зрушыліся да камбінацый InAs, GaSb і AlSb. У 2000 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы, сумесна з Жарэсам Алфёравым і Джэкам Кілбі.

Зноскі

  1. Herbert Kroemer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Herbert Kroemer // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Nobel Laureate Herb Kroemer, 1928-2024
  4. а б Visuotinė lietuvių enciklopedija
  5. а б в г Národní autority České republiky Праверана 7 красавіка 2024.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Herbert KroemerНацыянальная акадэмія навук ЗША. Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. NNDB — 2002.
  9. https://web.archive.org/web/20170202040859/https://www.aps.org/programs/honors/fellowships/archive-all.cfm?initial=K
  10. Members - European Academy of Sciences — 2022. Праверана 14 мая 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya