Джэк Стэйнбергер
Джэк Стэ́йнбергер[5] (Штэйнбергер[5]) (англ.: Jack Steinberger; нар. 25 мая 1921, Бад-Кісінген, Германія) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) за адкрыццё і даследаванне нейтрына і антынейтрына. Нарадзіўся ў Германіі ў яўрэйскай сям’і. У 1935 годзе сям’я Стэйнбергера эмігруе ў ЗША. У Амерыцы скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, ступень бакалаўра (1942). Затым да 1945 года працуе ў радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, займаючыся даследаваннем фізікі элементарных часціц. У 1948 годзе абараняе доктарскую дысертацыю па тэме даследавання мюонаў (мю-мезонаў) у касмічных промнях і адкрыццё з’явы распаду мюонаў на электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына. У 1949—1950 гадах Джэк Стэйнбергер на пасадзе прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1950—1968 гадах — прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. У 1962 годзе Стэйнбергер сумесна з Леонам Ледэрманам і Мелвінам Шварцам ўпершыню ідэнтыфікаваў нейтрына не ў касмічных прамянях, а ў атрыманых у лабараторных умовах прамяні высокай энергіі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia