Ворлікі звычайныя
Ворлікі звычайныя[1][2] (Aquilégia vulgáris) — від шматгадовых багатаквітнеючых раслін з роду Ворлікі (Aquilegia) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae). НазвыВорлікі звычайныя, горлікі, збаночкі, лілейка, лілія[3], ворлікі, міжперсніца[4][5][6]. ![]() Экалогія і распаўсюджванне![]() Арэал віду ахоплівае сярэднія і паўднёвыя раёны Еўропы, Скандынавію. Завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы. У Беларусі адзіны від рода[7]. Расце на лугах, у лясах і парках на пясчанай глебе. Батанічнае апісанне
Сцябло галіністае ў верхняй частцы, голае і апушанае, вышынёй 30—70 см. Лісце ўнізе святлейшае за зверху, часам шызаватае, апушанае. Прыкаранёвае лісце двойчы трайчастае, на доўгіх хвосціках, складаецца з круглява-клінаватых лісцікаў 2,5—5 см даўжынёй і 1,5—2 см шырынёй. Кветкі адзіночныя, сіне-фіялетавага колеру, на доўгіх кветаносах. Плод — лістоўка. Гаспадарчае значэннеРасліна атрутная[8]. Часта выкарыстоўваецца ў садах як дэкаратыўная, выведзена мноства садовых формаў, якія адрозніваюцца формай і колерам кветак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia