Ворнаўскі сельсавет
Во́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Кароцькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Добрыч, Новая Халапаўка, Рудня, Старая Халапаўка і пасёлак Ратнік Халапаўскі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 19 красавіка 1978 года скасаваны пасёлак Тарфяны[2]. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Халапаўка[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 730 чалавек[4], з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 604 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia