Лужкоўскі сельсавет (Кармянскі раён)
Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Лужок. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расохскі сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Расохі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лужок. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года перайменаваны ў Лужкоўскі сельсавет[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Замошша[2]. 19 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета са Струкачоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[3]. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Чамышаль[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 958 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 763 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia