Вострая рэспіраторная інфекцыя

Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя
МКХ-11 CA00
МКХ-10 J00-06.00-06., J30-39.30-39.
МКХ-10-КМ J00
МКХ-9 465.9465.9
МКХ-9-КМ 460[1][2]
DiseasesDB 31088
MedlinePlus 000678
MeSH D003139
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вострая рэспіраторная інфекцыя (ВРІ) — заражэнне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэспіраторна-сентыцыяльны) і бактэрыяй (пнеўмакок, стафілакок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).

Папярэджанне

Заражэнне прадухіляецца праз пазбяганне набліжэння на адлегласць метра да людзей з гарачкай і кашлем, змяншэнне дотыкаў да рота і носа, пазбяганне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыццё рук вадой з мылам, штодзённае праветрыванне жылых памяшканняў, выкарыстанне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае размінанне.

Прычыны

Заражэнню спрыяе набліжэнне да хворых на адлегласць метра і дотык да брудных паверхняў.

Праявы

Хвароба праяўляецца праз высокую тэмпературу, чханне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у мышцах[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Супраць грыпу // Звязда : Газета. — 4 лістапада 2009. — № 209 (26567). — С. 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya