Востраў Рудольфа
Востраў Рудо́льфа (руск.: Остров Рудо́льфа[1]) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, самы паўночны востраў архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Адміністрацыйна ўваходзіць ў склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласці. Плошча вострава складае каля 297 км. Вышыні да 461 м. Амаль цалкам пакрыты лёдам. Гістарычныя звесткіВостраў адкрыты (разам з архіпелагам) у 1873 годзе экспедыцыяй Юліуса Паера і Карла Вайпрэхта. Названы Ю. Паерам у гонар кронпрынца Аўстрыі Рудольфа. У 1914 годзе на мысе Аук вострава быў пахаваны рускі гідрограф і палярны даследчык Г. Я. Сядоў[2]. У 1932 годзе на востраве пачала дзейнічаць савецкая метэаралагічная станцыя, у 1936 годзе — самалётная база з аэрадромам, прызначаная забяспечваць дзейнасць дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І. Д. Папаніна[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia