Вульф Борухавіч Гайсін
Вульф Борухавіч (Уладзімір Барысавіч) Га́йсін (28 кастрычніка 1906, Гомель — 19 кастрычніка 1982, Масква) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў (1941—1944). БіяграфіяУ 1934—1938 гадах — дырэктар Добрушскага цэлюлозна-папяровага камбіната. У 1938—1941 гадах — наркам лясной прамысловасці БССР. Восенню 1939 — старшыня Часовага ўпраўлення Беластоцкай вобласці, старшыня Камітэта па арганізацыі выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. З сакавіка 1940 года прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, а з красавіка 1941 года намеснікам старшыні Эканамічнага Савета пры СНК БССР. З мая 1942 да студзеня 1943 года камісар тылу 41-й арміі, намеснік начальніка тылу Калінінскага фронту. У студзені 1943 года (застаючыся пры гэтым намеснiкам старшыні СНК БССР) адкліканы з фронту і прызначаны намеснікам наркама (з 1946 года — намеснікам міністра рачнога флоту СССР. Восенню 1951 года, пад час «барацьбы з касмапалітызмам», арыштаваны і ў 1952 годзе прысуджаны Асобай нарадай пры МДБ СССР да 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў шкодніцтве на транспарце. У 1954 годзе вызвалены, у 1956 годзе быў рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага Суда СССР. З 1956 года намеснік начальніка Маскоўскага рачнога параходства па будаўніцтве. З 1970 года на пенсіі. Быў жанаты, меў 4 дзяцей. Член ЦК КП(б)Б. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1939—1946 гадах. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia