Вуліца Астроўскага (Магілёў)
Вуліца Астроўскага (руск.: улица Островского) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, адна з галоўных вуліц Задняпроўскага жылога раёна. Гісторыя![]() Гістарычная назва Бойніцкая вуліца паходзіць ад бойні, якая размяшчалася на вуліцы[1]. Была адной з галоўных вуліц Лупалаўскага прадмесця. Перайменавана ў 1938 годзе ў гонар савецкага пісьменніка Мікалая Астроўскага[2]. Сучаснае аблічча вуліцы фарміруецца паводле генеральнага плана горада 1969 года[2]. РазмяшчэннеПрацягласць 2640 м, ад праспекта Пушкіна да вуліцы Сіманава[2]. Забудова![]() ![]() Забудавана пераважна 5-, 9-павярховымі жылымі дамамі[2]. На вуліцы ў 1990 годзе размяшчаліся адміністрацыйны будынак будтрэста № 17 «Лаўсанбуд», універсам, рэстаран «Ясень», атэлье № 5 па індпашыве адзення, атэлье па рамонце трыкатажных вырабаў, пункты праката турысцкага рыштунку (д. № 1а і № 2), мэблевая фабрыка, кінатэатр «Ветразь». Да вуліцы прылягаюць жылыя мікрараёны Задняпроўе 1, 3, 4, 5, 7[2]. Паркі і скверы![]() На ўчастку паміж вуліцай Сіманава і праспектам Шміта з паўднёвага ўсходу да вуліцы прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia