Ганна Міхайлаўна Мезенка
Ганна Міхайлаўна Ме́зенка[1] (нар. 6 сакавіка 1948, в. Альбянка, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993). Дэлегат I з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007). БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1991). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1974 года, філалагічны факультэт, кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, з 1991 года — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: русістыка; беларусістыка; анамастыка; лексікалогія; словаўтварэнне. УзнагародыЗванне «Выдатнік адукацыі Беларускай ССР» (1983), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам (1986), прэмія НАН Беларусі (1999), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003), медаль Францыска Скарыны (2010). Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia