Вуліца Жарэса Алфёрава (Мінск)

Вуліца Жарэса Алфёрава — вуліца ў мікрараёне Мінск-Свет Кастрычніцкага раёна Мінска на тэрыторыі старога аэрапорта. Названа ў гонар Ж. І. Алфёрава рашэннем Мінскага гарадскога Савет дэпутатаў ад 15 чэрвеня 2022 года[1]. Раней прапанову назваць вуліцу ў Мінску ў гонар Алфёрава зрабілі актывісты партыі "Справядлівы свет[2]". Ідзе ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Тэслы.

Архітэктура вуліцы

Па стане на красавік 2025 г. архітэктура вуліцы складаецца з наступных элементаў:

  • 8 25-павярховых жылых дамоў паводле праекта DHN 5, пабудаваных у 2023-24 гг.;
  • 2 21-павярховыя маналітныя каркасныя жылыя дамы, пабудаваныя ў пачатку 2025 г. (яшчэ адзін такі павінны здаць у эксплуатацыю ў красавіку 2025 г.);
  • 3 10-павярховых маналітных каркасных жылых дамоў, будаўнцтва і ўвод у эксплуатацыю якіх павінна адбыцца ў 2026 г.;
  • СШ 228 паводле праекта І.М. Гаўрыленкі, якую павінны ўвесці ў эксплуатацыю ў 2026 г[3].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya