Прывакзальная плошча (Мінск)
![]() Прывакзальная плошча — плошча ў Мінску, прымыкае да вакзалу чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі. Сучасная плошча мае прамавугольную форму, выцягнутую ўздоўж вуліцы Бабруйскай. Яе называюць плошчай трох вакзалаў. Тут размешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і чыгуначныя пасажырскія вакзалы далёкага і прыгараднага руху. Плошчу ўпрыгожвае шкляны фасад галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала. Комплекс кварталаў, размешчаных насупраць будынка вакзала, успрымаецца як парадны ўезд у горад з боку чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Такое ўспрыманне ўзмацняецца дзвюма адзінаццаціпавярховымі вежамі па вуглах пяціпавярховых жылых дамоў, размешчаных сіметрычна. Гэтыя вежы атрымалі назву «Вароты горада» або «Мінскія вароты». Дамы былі пабудаваныя ў стылі сталінскага класіцызму паводле праекта ленінградскага архітэктара Барыса Рубаненкі. На адной вежы размешчаны найбуйнейшы ў рэспубліцы гадзіннік, дыяметр яго цыферблату складае больш за 3,5 метраў. Гэты гадзіннік быў створаны больш за сто гадоў таму ў Германіі і ў Беларусь трапіў як ваенны трафей пасля Другой сусветнай вайны. На другой вежы — герб БССР. ХарактарыстыкаАкрамя чыгуначнага вакзала, на плошчы размяшчаюцца таксама:
Сістэма падземных пераходаў пад плошчай злучае паміж сабой вакзал, пасадачныя платформы і станцыю метро «Плошча Леніна». Гісторыя![]() Фарміраванне плошчы пачалося ў 1871—1874 гадах з будаўніцтва Віленскага вакзала (да нашых дзён не захаваўся). У 1890 годзе паміж драўлянымі пабудовамі быў узведзены мураваны будынак вакзала. Курлоўскі расстрэлЗ Прывакзальнай плошчы таксама звязана гістарычная падзея, вядомая як «курлоўскі расстрэл». 31 кастрычніка 1905 года ў будынку вакзала адбыўся мітынг чыгуначнікаў і іншых рабочых горада. Для падаўлення забастоўкі мінскі губернатар П. Р. Курлоў даў загад прымяніць зброю. У выніку больш за 80 чалавек было забіта, некалькі соцень паранена. Пад ціскам грамадскасці Курлоў быў пераведзены царскім урадам у Санкт-Пецярбург. Па ініцыятыве чыгуначнікаў Гарадская дума ў 1905 годзе прыняла рашэнне аб будаўніцтве на Прывакзальнай плошчы на сродкі горада і грамадскіх арганізацый помніка ахвярам курлоўскага расстрэлу. Узведзены помнік уяўляў сабой масіўны крыж на пастаменце. З чатырох бакоў стаялі слупкі, злучаныя ланцугамі. Да нашых дзён не захаваўся. Пасля рэвалюцыіПасля Кастрычніцкага перавароту плошча насіла назву — «Плошча 25 кастрычніка». У 1939—1940 гадах праводзілася рэканструкцыя прывакзальнага раёна. У 1941 годзе пад кіраўніцтвам тагачаснага галоўнага архітэктара Мінска Герасіма Якушкі распачаты праект рэканструкцыі Прывакзальнай плошчы, якая ў той час насіла назву Плошча Памяці ахвяр 1905 года, планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, устанавіць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу[1][2]. Пасляваенны перыяд![]() У 1946 годзе быў адноўлены будынак вакзала, зруйнаванага ў час Другой сусветнай вайны. Сучасны выгляд прывакзальнай плошчы склаўся ў 1948—1956 гадах. Да пач. 1960-х на месцы, дзе стаіць аўтавакзал «Цэнтральны», стаяла воданапорная вежа. У канцы 1990-х у сувязі з будаўніцтвам новага будынка вакзала плошча (дакладней яе месца з боку будынка чыгуначнага вакзала) значна змянілася. У пачатку 2000-х пасунутыя трамвайныя рэйкі. У 2003 годзе праведзена добраўпарадкаванне плошчы і сквера (арх. Г. Аксёнава)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia