Пензенская вуліца (Мінск)

Пензенская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Пенза. Паводле адной з версій назва можа быць звязана з памяццю аб родных мясцінах тых, «хто прыехаў у Мінск будаваць і абслугоўваць чыгунку[1]». Існуе прыкладна з часоў забудовы мясцовасці ў канцы ХІХ ст. і адносіцца да гістарычнага раёна Сенажаны[1]. Працягласць 0,579 км[2]. На цяперашні час архітэктура вуліцы складаецца з 4-х жылых 2-павярховых дамоў, пабудваных ў 1952-56 гг., 2-х былых інтэрнатаў, пабудаваных ў 1950-х гг. і перабудаваных у жылыя дамы ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гг., а таксама шэрагу дамоў сядзібнага тыпу[3]. Вуліца перасякае вуліцы Аэрадромную, Сеніцкую і Быхаўскую, а таксама 2-і завулак Жукоўскага. У канцы 2024 г. была апублікавана інфармацыя аб планах зносу забудовы у межах вуліц Быхаўскай — Пензенскай — Сенніцкай — Нафтавай — Аэрадромнай пад будаўніцтва 8-павярховых жылых дамоў, школы і дзіцяячага сада[4].

Цікавыя факты

  • На цэтліку дома 25, з якога пачынаецца вуліца, замест «Пензенскай» абдрукоўкай стаіць «Пензінская[5]».

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya