Вуліца Зяньковай
Вуліца Зяньковай (былыя назвы: Папярочна-Пятроўская, Металістаў) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Віцебска ў Чыгуначным раёне. Названая ў гонар Героя Савецкага Саюза Е. С. Зяньковай ў 1985 годзе. перасякае вуліцу Касманаўтаў, Дзімітрава, Камсамольскую. Працягласць вуліцы складае 750 м. Сфармавалася ў пачатку XIX стагоддзя. На вуліцы знаходзіліся Петрапаўлаўская царква (знесена пасля Вялікай Айчыннай вайны), царква Раства Багародзіцы (захавалася ў перабудаваным выглядзе, дом № 9/2), чыгуналіцейны завод. Часткова захавалася забудова канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сфармавалася забудова 2-3-павярховымі дамамі. У «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебска» уключаныя дом № 4 і 9/6 (перабудаваная царква Раства Багародзіцы). З 1936 года па вуліцы праходзіла трамвайная лінія. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia