Камсамольская вуліца (Віцебск)
Камсамольская вуліца — вуліца, размешчана ў цэнтральнай частцы Віцебска ў Чыгуначным раёне. Сучасную назву атрымала ў 1927 годзе. Працягласць ад вуліцы Красіна да вуліцы Еўсцігнеева складае 1000 м. Першыя будынкі ў раёне сучаснай вуліцы з'явіліся ў XVI стагоддзі. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся Петрапаўлаўская і Мікольская батальённая цэрквы, лютэранская кірха (былы касцёл кляштара піяраў). ![]() ![]() У 1904 адрэзак вуліцы ад суч. 1-й вуліцы Красіна да вуліцы Савецкай Арміі называўся Піярскай вуліцай, ад вул. Савецкай Арміі да вуліцы Энгельса - Мікольскім завулкам. Астатняя частка называлася Ніжне-Пятроўскай вуліцай. У 1910-я гады ўжо ўся вуліца насіла назву Ніжне-Пятроўскай. Сучасная забудова сфармавалася пасля Вялікай Айчыннай вайны і складаецца з 3-4-павярховых будынкаў. Пры гэтым, захавалася частка забудовы канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. На сваім працягу Камсамольская вуліца перасякаецца вуліцамі Савецкай Арміі, Энгельса, Кірава і Зяньковай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia