Вуліца Швянта Ёна
Ву́ліца Швя́нта Ё́на[1] (традыцыйная беларуская назва — Святая́нская ву́ліца[заўв 1][2]; літ.: Švento Jono gatvė, польск.: ulica Świętojańska) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае Замкавую з скрыжаваннем вуліц Універсітэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай. Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касцёл Святых Янаў у стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. ГісторыяНазва вуліцы ўтварылася ад касцёла Святых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод. ![]() Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай русіфікацыі зямель колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (руск.: Ивановская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву. За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага літаратара Баліса Сруогі (літ.: Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву. Агульныя звесткіДаўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Універсітэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя. БудынкіНяцотны бок
![]()
Цотны бок
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia