Крыштаф Жыгімонт Пац
Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658). Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў. БіяграфіяПаохдзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Сын Стэфана Паца і Ганны Марцыбелы Рудаміны-Дусяцкай. Вычыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камедулаў, фундаваў там іхні кляштар. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях. Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся французскай арыентацыі, з’яўляўся прыхільнікам ідэй каралевы Людвікі Марыі Ганзагі. У 1658 годзе атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю. У 1673 годзе Крыштаф Пац дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці сойм павінны быў праходзіць у Гродне. Памёр у 1684 годзе, нашчадкаў не пакінуў, адзіны яго сын памёр у васьмігадовым узросце. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia