Вуліца Ягаўкіна (Гомель)
Вуліца Ягаўкіна — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да гарадской мяжы Гомеля з Пакалюбіцкім сельсаветам, збочвае на паўднёвы ўсход і, робячы кола міма Алімпійскай вуліцы, замыкаецца на сваім жа адрэзку ў раёне між дамамі №95 і №97. Таксама мае адгалінаванне, злучанае з Ніжняй вуліцай. Перасякаецца з вуліцай Свірыдава і сама з сабой. На яе выходзяць 1-ы завулак Ягаўкіна, Круты завулак, безыменны правулак ад вуліцы Крупскай, 2-і завулак Крупскай і Алімпійская вуліца[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. З гісторыіСфарміравалася, па ўсім відаць, у пасляваенны час. На нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года на месцы будучай вуліцы зафіксаваныя прысядзібныя ўчасткі[2]. Станам на 1961 год адна частка вуліцы называлася 2-й вуліцай Крупскай, а другая — 2-й Кальцавой вуліцай[3]. Пазней дзве часткі былі аб’яднаныя пад цяперашняй назвай, нададзенай у гонар Я. П. Ягаўкіна — савецкага воіна-танкіста, які загінуў падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia