Вуліца Крупскай (Гомель)
Вуліца Крупскай — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок, з’яўляючыся яго галоўнай вуліцай. Праходзіць ад вуліцы Малайчука (раён пуцеправода і чыгункі пры Старым Аэрадроме) да гарадской мяжы (раён чыгункі пры пасёлку Прудок). Перасякаецца з 1-м завулкам Крупскай. На яе выходзяць вуліцы 1-я Ураджайная, Іпадромны завулак, Рыднага, Інжынерны праезд, Каменшчыкава, 1-ы завулак Ягаўкіна, Прамая, Свірыдава, Ягаўкіна[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. Некалькі шматпавярховых дамоў узведзены на ўчастку, сумежным з Інжынерным праездам і вуліцай Нагорнай. З гісторыіПравобраз вуліцы Крупскай зафіксаваны на карце 1838 г. як адзіная вуліца вёскі Прудок[2]. Мяркуецца, што спачатку гэта была грунтавая дарога, якая вяла на Ветку. Адсюль вынікла яе колішняя назва, вядомая са сведчанняў старажылаў — Веткаўская дарога[3]. У больш шырокім сэнсе гэта быў участак дарогі, якая «чрезъ дер. Прудокъ» звязвала Гомель і Навазыбкаў[4]. У канцы 1920-х гг. вуліца была забрукавана як частка тракта Гомель — Хальч[5]. З тым жа дзесяцігоддзем звязваецца наданне ёй імя Леніна. Сучасную назву атрымала ў 1957 г. падчас уніфікацыі вулічных тапонімаў пасля ўключэння вёскі Прудок у межы Гомеля[3]. Названа ў гонар удзельніцы рэвалюцыйнага руху, савецкай дзяржаўнай і партыйнай дзеячкі Н. К. Крупскай. На доме № 78 знаходзіцца адпаведная мемарыяльная шыльда. СучаснасцьВуліца Крупскай складае частку аўтамабільнай дарогі Р30. Уключана ў шэраг маршрутаў гарадскога транспарту:
На вуліцы знаходзяцца:
Да вуліцы з боку Інжынернага праезда прылягае сажалка — меркаваная рэштка аднаго з адрэзкаў даўняй рэчкі Струпіца. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia