Вуліца 23 Гвардзейцаў (Полацк)
Вуліца 23 Гвардзейцаў — вуліца ў мясцовасці Задзвінне горада Полацка. ГісторыяДа 1984 года насіла назву Лепельская[1], бо пераходзіла ў дарогу ў бок Лепеля. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай (сучасная вуліца Свярдлова) і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну[2]. Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мела назву Lepel-Str.[3] Сучасную назву атрымала ў гонар групы лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева, што захапіла збудаваны немцамі ў 1944 годзе драўляны мост цераз Дзвіну і стварыла плацдарм на яе правым беразе 3 чэрвеня 1944 года, у выніку чаго горад быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў. АпісаннеВуліца цягнецца ад вуліцы Тусналобавай-Марчанка на поўначы да паўднёвай мяжы горада. Забудова
ФактыПланавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плана адмовіліся[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia