Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — часткова захаваны кляштарны комплекс у Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзвіны, у Задзвінні, па адрасе вуліца Гвардзейцаў, 23. Помнік архітэктуры барока. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гісторыя![]() У XI—XVI стст. Полацк пераважна праваслаўны горад, але заходні ўплыў быў здаўна. У сярэдзіне XIII ст. полацкі князь Канстанцін заснаваў каталіцкае Рускае біскупства і пабудаваў у Полацку кафедральны касцёл, пасля смерці бяздзетнага князя ў пачатку 1260-х гадоў Полацкая зямля на кароткі час нават трапіла пад уладу рыжскага архібіскупа. ![]() Паводле хронікі Яна з Камарова , у 1498 годзе пры садзейнічанні вялікага князя Аляксандра ў Полацку заснаваны кляштар бернардзінцаў[1] . Да гэтага часу ў Вялікім Княстве Літоўскім ужо было два бернардзінскія кляштары — віленскі з касцёлам Св. Францыска (1469) і ковенскі з касцёлам Св. Георгія (1471)[1] . Першы драўляны касцёл полацкага кляштара пабудаваны ў 1502 годзе. Аднак, кляштар цалкам знішчаны пажарам падчас Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў у аблогу горада маскоўцамі ў 1563 годзе. У 1695 годзе полацкі ваявода Аляксандр Слушка запрасіў у горад бернардзінцаў, для іх у 1696 годзе на левым беразе Дзвіны пабудаваны драўляныя касцёл Маці Божай і кляштарны корпус[2]. Каменныя будынкі касцёла Св. Марыі і кляштара пабудаваны ў 1769 годзе ў стылі барока на месцы драўляных[3]. У 1772 годзе ў кляштары 10 манахаў, дзейнічала філасофская школа. У комплекс кляштара ўваходзілі гаспадарчыя пабудовы — пякарня, бровар, лядоўня, кузня, стайня, лазня, пладовы сад з агародам. Агулам 30 жылых і 8 нежылых памяшканняў. У 1832 годзе кляштар закрыты, манахі пераведзены ў Друйскі кляштар, касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву Іаана Багаслова[4]. У 1880 годзе прыбудавана багадзельня. Будынкі займалі 3780 м², агароды — 11 497,5 м². У 1920-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У Другую сусветную вайну комплекс быў пашкоджаны, ад касцёла засталіся руіны. Захаваўся жылы корпус, дзе з 1950-х гадоў размяшчалася медыцынская ўстанова. Галерэя
Царкоўныя старасты кляштараЦаркоўным старастам кляштара ў 1670 годзе быў віленскі канонік Казімір Горскі. АрхітэктураКасцёл![]() У XVI — пачатку XVII стст. храмавае будаўніцтва бернардзінцаў грунтавалася на досведзе і архітэктурнай традыцыі францысканцаў і па ўсёй Рэчы Паспалітай вылучаецца адзінствам архітэктурных рашэнняў. Касцёл уяўляў сабой 1-нефны храм з 2-х вежавым галоўным фасадам, накрыты двухсхільным дахам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэнні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У пластыцы фасадаў выкарыстоўваўся класічны ордар. Усярэдзіне неф касцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам на 2 слупах-пілонах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы[5]. КляштарВыцягнуты прамавугольны ў плане будынак кляштара з захаду завершаны перпендыкулярна размешчаным крылом з трапезнай, з усходу прылягаў да касцёла, які не захаваўся. Архітэктура кляштара адрозніваецца прастатой, мае стрыманы дэкор: пілястры вялікага ордара, прамавугольная ліштва, прафіляваны карніз. Планіроўка галерэйная, перакрыцці памяшканняў скляпеністыя. Дах кляштара крыты дахоўкай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia