Вуліца 40 год БССР (Гомель)
Вуліца 40 год БССР — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з безназоўным правулкам[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. З гісторыіСфарміравалася ў канцы 1950-х гадоў праз уразанне прысядзібных участкаў жыхароў Юнацкай вуліцы і вуліцы Мічурына. Назву атрымала ў гонар саракавой гадавіны ўтварэння Беларускай ССР, якая адзначалася ў 1959 годзе. Засялялася пераважна не прудкоўцамі, а перасяленцамі з іншых раёнаў. Па ўспамінах старажылаў, у 1966 годзе пацярпела ад паводкі[2]. СучаснасцьУ сектары між канцавымі адрэзкамі вуліцы 40 год БССР і вуліцы Мічурына знаходзіцца зона адпачынку з сажалкай. У студзені 2023 г. Гомельскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляў аб падтапленні талымі водамі аднаго з домаўладанняў вуліцы 40 год БССР[3][4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia