Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР (1947)
Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР другога склікання адбыліся 9 лютага 1947 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 371 дэпутат. ПерадгісторыяУ лістападзе 1946 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прызначыў дату першых пасляваенных выбараў на 9 лютага 1947 года і зацвердзіў новае Палажэнне аб выбарах. Узроставы цэнз быў павышаны да 21 года[1]. У спіс для галасавання ўключаўся толькі адзін кандыдат. ВынікіУ выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 4 436 096 (99,97 %) зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,57 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР другога склікання былі абраныя 371 дэпутаты: 128 працоўных (34,5 %), 122 сяляніна (32,9 %). 285 дэпутатаў былі членамі КП(б) Б. Сярод дэпутатаў былі 257 беларусаў, 84 рускіх, 15 украінцаў і 15 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 26,6 % дэпутатаў (98 чалавек) складалі жанчыны[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia