Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР (1967)
Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР сёмага склікання адбыліся 12 сакавіка 1967 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 421 дэпутат. ВынікіУ выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 99,97 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,9 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР сёмага склікання былі абраны 421 дэпутат, у тым ліку 97 працоўных (23,0 %), 153 жанчыны (36,34 %). 292 дэпутаты былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ, 20 камсамольцаў. Сярод дэпутатаў былі 317 беларусаў, 75 рускіх, 14 украінцаў і 15 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся амаль на 80 %[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia