Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР (1980)
Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР дзясятага склікання адбыліся 24 лютага 1980 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 485 дэпутатаў. ВынікіУ выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 6 696 153 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,99 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,99 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Супраць усіх было пададзена 2 254 (0,03 %) галасоў, несапраўднымі былі прызнаныя 4 бюлетэні. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР дзясятага склікання былі абраныя 485 дэпутатаў, у тым ліку 148 працоўных (30,5 %), 97 сялян (20 %). Сярод дэпутатаў налічвалася 180 жанчын (37,1 %), 89 (18,4 %) дэпутатаў былі маладзейшыя за 30 гадоў. 328 (67,6 %) дэпутатаў быў членамі або кандыдатамі ў члены КПБ, 71 (14,6 %) камсамольцамі. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 74,8 %[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia