Вылазы (Пінскі раён)
Вы́лазы[1] (трансліт.: Vylazy, руск.: Вылазы) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 0,5 км у напрамку на поўдзень да вёскі знаходзіцца возера Вылазскае[2]. ГісторыяПершая згадка ў 1554 годзе, з’яўлялася даўняй уласнасцю польскага караля Жыгімонта I. Пасля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашоў. Найчасцей сустракаецца прозвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павета[3]. У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)[4]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia