Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вылазы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вылазы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1787 г.[1] з дрэва на месцы храма, адзначанага ў акце 1681 г., паводле якога намеснік Кіеўскай мітраполіі Кліменцій Трызна дазволіў памешчыкам вылазскім і іх суседзям пабудаваць праваслаўную царкву Ражджаства Багародзіцы і святога велікамучаніка Георгія[2]. У сярэдзіне 19 ст. асобна ад царквы з паўднёвага заходу пастаўлена двух’ярусная зрубна-каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам з пяцігранным апсідным прырубам. Да сярэдзіны 19 ст. быў бабінец са званіцай з арыгінальным спалучэннем шатровых дахаў, галоўны з якіх завершаны звонападобным купалам на васьмігранным барабане, а апсіда — макаўкай. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі, цокальная частка вертыкальна ашалявана. Інтэр’ерУнутры аб’яднаныя агульнай плоскай столлю зала і апсіда спалучаюцца шырокім прасветам і размежаваны драўляным іканастасам. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia