Высоцк (Ровенская вобласць)
Высоцк (укр.: Висоцьк) — вёска ва Украіне, на рацэ Гарынь. Цэнтр сельсавета Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 2235 чал. (2001). Высоцк — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся. НазваТапонім «Высоцк», відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасці. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Высоцк датуецца 1005, калі ён знаходзіўся ва ўладанні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Іосіфа Трызны значыцца:
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Высоцк увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых. У 1593 і 1613 мястэчка спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 годзе Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім грэка-каталіцкую царкву. У гэты час Высоцк быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 паселішча знаходзілася ва ўладанні Пінскага езуіцкага калегіума. За езуітамі Высоцк упарадкавалі, а побач з замкам узвялі касцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774, у мястэчку было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касцёл і царква з званіцай. ![]() У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Высоцк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1805 разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павета Валынскай губерні. Станам на 1845 год у Высоцку было 90 двароў, на 1891 — 187, на 1907 — 234, на 1912 — 344 (разам з вёскай Рэчыца). Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высоцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства. У 1939 улады СССР перадалі Высоцк у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя![]() У Высоцку дзейнічае народны музей гісторыі мястэчка Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia