Вэлта Вілціня
Вэ́лта Э́йнаўна Ві́лціня (лат.: Velta Vilciņa, сапраўднае імя — Аўсма; 13 снежня 1928 — 8 студзеня 1995) — латышская савецкая балерына, харэограф і балетны педагог. Народная артыстка СССР (1965). Народны артыст СССР (1965). БіяграфіяВэлта Вілціня нарадзілася 13 снежня 1928 года[2] ў мястэчку Упэсгрыва, цяпер у Мэрсрагскім краі Латвіі. У 1948 годзе скончыла балетную студыю пры Рыжскім тэатры оперы і балета (педагог І. Стродэ). У 1949—1973 гадах салістка гэтага тэатра. У 1956 і 1958 годзе выступала на сцэне Вялікага тэатра (партыі Зарэмы і Джульеты), уваходзіла ў гэтыя гады ў склад яго трупы падчас гастроляў тэатра ў Лондане і Бруселі[3]. З 1968 года педагог-рэпетытар Рыжскага тэатра оперы і балета. Член КПСС з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 7-га склікання і Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання[3]. Памерла 8 студзеня 1995 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках. ТворчасцьСярод партый: Баранеса («Саета свабоды» А. Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А. Калніньша, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль » A. Адана), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ—Р. Шчадрына) і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia