Вэньчан (касмадром)

Від на касмадром

Вэньчан — кітайскі касмадром размешчаны на востраве Хайнань, на самым поўдні Кітая. Да лістапада 2016 года называўся — Цэнтр запуску спадарожнікаў Вэньчан.

З касмадрому запускаюцца на арбіту ўсе модулі і грузавыя караблі забеспячэння «Цяньчжоў» нацыянальнай касмічнай станцыі «Цяньгун». З яго ж стартуюць місіі месяцовай праграмы Кітая. Адзіны касмадром Кітая з якога могуць запускацца цяжкія ракеты «Чанчжэн-5».

Першы запуск з касмадрома адбыўся 25 чэрвеня 2016 года.

Запускі

  • 25 чэрвеня 2016 года — ракета Чанчжэн-7;
  • 3 лістапада 2016 года — ракета Чанчжэн-5;
  • 2 ліпеня 2017 года — запуск ракеты «Чанчжэн-5» скончыўся няўдачай. З-за тэхнічных праблем ракета-носьбіт сышоў з траекторыі. Ракета і сямітонны спадарожнік сувязі «Шыцзян-18» упалі недзе ў Філіпінскім моры.
  • 27 снежня 2019 года — ракета Чанчжэн-5 запушчана з пляцоўкі LC-1.
  • 5 мая 2020 года — ракета Чанчжэн-5B запушчана з пляцоўкі LC-1.
  • 23 ліпеня 2020 года — ракета Чанчжэн-5 запусціла апарат Цяньвэнь-1 з першым кітайскім марсаходам.
  • 22 снежня 2020 года — ракета Чанчжэн-8 запушчана з пляцоўкі LC-2.
  • 29 красавіка 2021 года — запуск ракета-носьбіта Чанчжэн-5B з асноўным модулем Кітайскай касмічнай станцыі (Цяньгун).
  • 29 мая 2021 года — запуск ракеты-носьбіта Чанчжэн-7 з грузавым караблём забеспячэння Цяньчжоў-2 для наступнай стыкоўкі з Кітайскай касмічнай станцыяй.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya