Цяньвэнь-1
«Цяньвэнь—1» (кіт.: 天问一号; у перакладзе — «Пытанні да неба») — першая кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя, якая дасягнула паверхні Марса. Этапы місіі![]() Запушчаны 22 ліпеня 2020 года ракетай-носьбітам «Чанчжэн-5» з касмадрома Вэньчан на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Хайнань на поўдні Кітая, у правінцыі Хайнань. Ракета-носьбіт непасрэдна даставіла апарат Цяньвэнь-1 на пераходную арбіту Зямля-Марс. У лютым 2021 года апарат выйшаў на арбіту Марса і больш за два месяцы выбіраў неабходнае месца для пасадкі. Акрамя таго, ён фатаграфаваў паверхню планеты. Пасадка14 мая 2021 года спускальны апарат з пасадачнай платформай і марсаходам «Чжужун» аддзяліўся ад арбітальнага модуля. Прыкладна праз тры гадзіны спушчальны апарат увайшоў у атмасферу Марса з хуткасцю 4 800 м/с.затым хуткасць спушчальнага апарата знізілася шляхам паслядоўнага выкарыстання аэрадынамічнага тармажэння і парашута. Поўнае тармажэнне і мяккая пасадка праводзілася пасадачнай платформай, якая абсталявана ракетнымі рухавікамі з рэгуляванай цягай. Праз 80 секунд пасля ўключэння рухавіка платформа завісла на вышыні каля 100 м над паверхняй Марса. Бартавая сістэма ацэнкі рэльефу і ўхілення ад перашкод выявіла бяспечнае месца, і пасадачная платформа, выкарыстоўваючы рухавікі бакавога зрушэння цягай 250 і 25 Н, з вертыкальнай хуткасцю не больш за 3,6 м/с завяршыла спуск і ў 23:18 UTC выканала пасадку на чатыры апоры у паўднёвай частцы раўніны Утопія. ![]() Кітай стаў трэцяй краінай у свеце, якая ажыццявіла пасадку зонда на Марс (пасля СССР і ЗША), і другой краінай у свеце, якая размясціла марсаход на Марсе (пасля ЗША). Даследаванне паверхні![]() 19 мая 2021 года марсаход «Чжужун» даслаў першыя здымкі з Марса. На іх былі бачныя элементы ровера, які стаяў на пасадачнай платформе, а таксама бліжэйшыя наваколлі Марса, пакрытыя пяском і дробнымі камянямі. Візуальны агляд абсталявання, якое трапіла ў кадр, пацвердзіла, што сонечныя панэлі і антэна марсахода раскрыліся паспяхова 22 мая 2021 года ў 02:40 UTC марсаход «Чжужун» паспяхова з'ехаў па трапе з пасадачнай платформы і пачаў сваю праграму даследавання геалогіі раёна пасадкі.[1]. 11 чэрвеня 2021 года кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне (CNSA) апублікавала першую серыю навуковых здымкаў з паверхні Марса, уключаючы панарамную выяву Марса з месца пасадкі, і «групавое фота» Чжужуна і пасадачнага модуля Цяньвэнь-1, зробленае бесправадной камерай, пакінутай непадалёк ад месца пасадкі. 12 ліпеня 2021 года марсаход «Чжужун» наведаў месца падзення парашута і вечкі пасадачнага модуля, скінутых на паверхню Марса падчас пасадкі 30 ліпеня 2021 года CNSA апублікавала некалькі новых фатаграфій з Марса і расказала аб ходзе місіі, марсаход «Чжужун» завяршыў даследаванне двух пяшчаных выдмаў, і цяпер пачынае рухацца на поўдзень, пакуль не дасягне больш складанай мясцовасці, цікавай для вывучэння. На момант публікацыі марсаходам была пройдзеная адлегласць 708 метраў Да кастрычніка 2021 года марсаход «Чжужун» праехаў больш за 1180 метраў па паверхні Чырвонай планеты[2].
Легенда: Актыўныя (белы абрыс, ※) Неактыўныя Планаваныя (штрыхавы абрыс, ⁂)
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia