Вэ (міфалогія)
Вэ (стар.-сканд.: Vé) — скандынаўскі бог, адзін з трох братоў-багоў (Вілі, Вэ і Одзін), якія стварылі Мідгард, свет людзей. Вэ часта разглядаецца як адна з выяў Одзіна. Аднак, у «Перабранцы Локі» і «Сазе пра Інглінгаў» паказваецца, што Вілі і Вэ кіравалі ў адсутнасць Одзіна дзяржавай і спалі з яго жонкай Фрыг[1]. Паходжанне бога ВэБуры спарадзіў Бора, у якога было тры сыны: Одзін, Вілі і Вэ. ДзеянніОдзін з братамі забілі Іміра, і з яго цела стварылі свет. Плоць Іміра стала зямлёй, кроў — морам, косці — гарамі, чэрап — небам, валасы — лесам, а вейкі — сценамі Мідгарда. Сыны Бора паднялі зямлю, зладзілі на ёй Мідгард, а затым ажывілі драўляныя статуі людзей, засяліўшы імі сваё царства. У міфе гаворыцца, што спачатку людзі былі нежывыя і не мелі лёсу. Ажывілі іх багі, але далі лёс людзям норны. Багі зладзілі нябесны звод і вызначылі ролі Сонца і Месяца, упарадкаваўшы рух гэтых свяціл і, такім чынам, усталяваўшы змену сутак і месяцаў. На гэтым этапе ўладкавання свету багі, да таго ж, утаймоўваюць змея Ёрмунганда, ваўка Фэнрыра і гаспадыню царства мёртвых Хэль. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia