Одзін
![]() ![]() Одзін (прагерм.: *Wōđanaz альбо *Wōđinaz; стар.-сканд.: Óðinn) — найвышэйшы бог позняй германскай і скандынаўскай міфалогіі, адзін з асаў. Ён, як і іншыя багі скандынаўскага пантэону, быў складанай постаццю: і богам мудрасці, і богам вайны, а таксама богам паэзіі, перамогі і палявання. Па легендзе менавіта Одзін стварыў Мідгард. Паходжанне культаБог Водан быў адным з цэнтральных у старажытнагерманскім і скандынаўскім пантэонах. Асабістую папулярнасць культ Одзіна набывае ў VII—IX ст., у перыяд росквіту вікінгскіх паходаў. Мяркуецца, што першапачаткова месца галоўнага бога займаў Цюр, германа-скандынаўскі кіраўнік неба і вайны[1]. Функцыі і асобаОдзін выступае не толькі апекуном вайны, баявога экстазу, але і заступнікам рамёстваў, магіі, паэзіі, мудрасці: менавіта ён падараваў людзям рунічную пісьменнасць[2] Архівавана 21 сакавіка 2013.. У асобе бога спалучаюцца розум, хітрасць, жорсткасць, дэманічнасць, нават двухполасць: традыцыйна магія ў скандынаваў лічылася жаночым заняткам. Одзін мае дзясяткі імёнаў, якія прыводзяцца ў «Прамовах Грымніра» (Грым-маска, Злыдзень, Відрыр, Носьбіт перамог і інш). Прымае мноства розных воблікаў, дамагаецца свайго як адвагай і самаахвяраваннем, так падманам і хітрасцю. Одзін узначальваў нябесных дзеў-валькірый, якія збіралі душы загінуўшых ваяроў і прыносілі іх у Вальхалу — частку Асгарда (нябеснай краіны багоў), якая была аналагам скандынаўскага раю. Там душы ваяроў біліся на мячах, вечарам спраўлялі банкет, а раніцаю прачыналіся, не ведаючы пахмелля. Гэтыя ваяры — эйнхэр’і — складалі нябесную дружыну, якую ўзначальваў Одзін. Наогул Одзін — вось скандынаўскай міфалогіі, яе рухаючая сіла. Знешні выгляд Одзіна![]() Уяўляўся высокім, аднавокім старым у сінім адзенні і шыракаполым капелюшы[3]. Лічыцца, што тыповы дзеля сучаснага фэнтэзі вобраз чараўніка — з посахам, у сіняй мантыі і востраканцовым капелюшы — паходзіць менавіта ад Одзіна. У гэтым выглядзе часта хадзіў па зямлі і прасіўся пераначаваць у выпадковыя хаты, прыкідваючыся бедным вандроўнікам. Той, хто адмаўляў яму, мог быць пакараны. Таму скандынаўская традыцыя прымушала ўсіх людзей пушчаць да сябе ў хату стомленых падарожнікаў. Ездзіў на кані Слейпніры, у якога было 8 ног. Іншым атрыбутам Одзіна было кап’ё Гунгнір, якое выкавалі яму цвергі. Кап’ё забівала ворага і само вярталася ў руку гаспадара. Таксама ў Одзіна ёсць карабель Скідбладнір (складзены з тонкіх дошчачак) — самы хуткі карабель у свеце. Одзіну служылі 2 крумкачы — Хугін і Мунін («Той, што разважае» і «Той, што памятае»), якія кожны дзень абляталі ўвесь свет і расказвалі Одзіну, што адбываецца паза межамі Асгарда. Акрамя іх разам з Одзінам былі два ваўкі — Геры і Фрэкі («Прагны» і «Пражэрлівы»)[4]. Одзін кідаў ім кавалкі мяса, а сам піў толькі віно — яно было яго адзінай ежай. Нараджэнне ОдзінаОдзін з’явіўся яшчэ да стварэння Зямлі, калі на ўвесь сусвет раскінуліся вогненная краіна Муспэль і ледзяная — Ніфльхэйм. Сярод ільдоў жылі веліканы — першыя жыхары сусвету, нашчадкі магутнага велікана Іміра, які зарадзіўся ў ільду. З ледзянога валуна таксама ўзнік магутны першачалавек Буры. Яго сын — Бор — ажаніўся з дзяўчынай-волаткай, і ў іх нарадзіліся тры першыя багі — Одзін, Вілі і Вэ. Пазней багі паднялі паўстанне, разбілі і прагналі веліканаў, а Іміра забілі, і з яго цела зрабілі зямлю, з чэрапа — нябесны купал, з крыві — мора, з валасоў — дрэвы. З іскраў, якія ляталі над вогненнай краінай Муспэль, багі стварылі зоркі, а з найвялікшай — сонца. З ясеня і вольхі Одзін зрабіў першых мужчыну і жанчыну, а ў небе рукамі веліканаў пабудаваў Асгард. Сям’я і дзеці ОдзінаЯк і іншыя вярхоўныя багі (у прыватнасці грэчаскі Зеўс) Одзін меў шмат сувязей з багінямі, веліканкамі і смяротнымі жанчынамі, ад яго паходзілі многія багі і героі. Багіня Ёрд нарадзіла яму Тора (бога-грамавержца), а законная жонка Фрыг — Бальдра, Хеда, Хэрмода, Цюра і Брагі. У сувязі з веліканкай Грыд быў народжаны Відар. Набыццё мудрасціПершы варыянт міфа распавядае аб магічнай крыніцы мудрасці, якую вартаваў велікан Мімір. За права зрабіць глыток Одзін аддаў Міміру сваё вока, вырашыўшы, што мудры больш убачыць і адным вокам, чым дурань — двума. Па іншай версіі Одзін дзеля мудрасці прыносіць самога сябе ў ахвяру і 9 дзён вісіць на сусветным ясені Ігдрасілі, працяты сваім жа кап’ём. Нарэшце яго выратаваў дзед, іністы велікан Бельторн, які ажывіў яго і даў мёду мудрасці, а таксама магічныя руны. Існуе і трэці сюжэт, у якім багі і ваны мірацца пасля вайны. Яны змяшалі ў чашы сваю сліну, з якой вылепілі Квасіра — мудраца і паэта, напалову вана. Пазней Квасіра забілі карлікі Ф’ялар і Галар, а яго кроў змяшалі з мёдам і прыгатавалі напой паэзіі. Пазней крыважэрныя карлікі забілі велікана Гілінга. За тое іх прымусілі заплаціць віру (выкуп за забойства) сыну забітага — Сутунгу і аддаць таму мёд паэзіі. Сутунг схаваў чароўны мёд унутры скалы і прызначыў сваю дачку Гунлед вартаваць яго. Одзін даведаўся пра гэта, прабурыў скалу, пралез у сярэдзіну ў выглядзе змяі і правёў тры ночы з веліканкай Гунглед. Потым трыма глыткамі асушыў усе тры пасудзіны з мёдам і ў выглядзе арла вярнуўся ў Асгард, дзе і выплюнуў мёд у чашу. Гэты мёд Одзін аддаў багам і людзям, якія з таго часу ўмеюць складваць вершы і песні (у Скандынавіі паэтаў называлі скальдамі). Іншыя ўчынкі Одзіна
Далейшы лёс ОдзінаСкандынаўская міфалогія прадказвае будучыню багоў, іх смерць у апошняй бітве з веліканамі — у Рагнароку. Одзіна з’есць гіганцкі воўк Фэнрыр. Цікавыя фактыДзень тыдня серада (Wednesday) названы старажытнымі германцамі менавіта ў гонар Одзіна (Водэна). Нідэрландскі варыянт назвы серады — Woensdag, старажытнаскандынаўскі — Odinnsdagr. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia