Вілі
Вілі (стар.-сканд.: Vili) — адзін з першых Асаў, брат Одзіна і Вэ, разам з якімі ствараў зямлю. «Нараджэнне»![]() Паводле скандынаўскай міфалогіі, калісьці, у часы, аб якіх не ведаюць ні людзі, ні багі, бо не было здольных запомніць, нарадзіўся волат Імір, а разам з ім з’явілася карова Аўдумла. Малака ў яе было ўдосталь, так, што хапіла нават Іміру. Але Аўдумле не было чым харчавацца, таму яна лізала салёныя камяні і да зыходу трэцяга дня вылізала новую істоту — Буры, што значыць Бацька — якая стала прабацькам усіх Асаў. У Буры з’явіўся сын, названы Бор, што значыць Народжаны. Бор узяў у жонкі дачку добрага волата, і ў іх з’явіліся дзеці — Одзін, Вілі і Вэ. Стварэнне ЗямліМноства падзей адбывалася з багамі-братамі, аднойчы ім нават прыйшлося змагацца з Імірам, якога яны і перамаглі.
Гэтак трыма братамі быў створаны свет Мідгард, але ён не быў населены. Стварэнне людзей![]() Аднойчы браты ішлі па беразе створанага свету і ўбачылі два дрэвы. І задумаліся, што будзе, калі даць ім жыццё? Узялі браты дрэвы і выразалі з іх людзей. Одзін, старэйшы з братоў, даў ім душу і жыццё, Вілі — розум і рух, а Вэ надзяліў прыгожым абліччам, маўленнем, слыхам і зрокам. І далі мужчыну імя Аск, што значыць Ясень, а жанчыне імя Эмбла, што значыць Вярба. І пачаўся тады род людзей, які багі адгарадзілі ад астатніх светаў павекамі Іміра. Наступныя згадкі ВіліПасля стварэння людзей пра братоў Одзіна, Вілі і Вэ не сустракалася згадак. Ва ўсякім разе, такіх не ўтрымлівае Эда ісландскага паэта і гісторыка XIII стагоддзя Сноры Стурлусана, якая з’яўляецца ледзь не адзінай крыніцай звестак аб германа-скандынаўскай міфалогіі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia