Гагарынскі раён (Смаленская вобласць)
Гагарынскі раён (руск.: Гага́ринский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўночным усходзе Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гагарын. ГеаграфіяМяжуе на поўначы з Цвярской вобласцю, на паўночным захадзе з Сычоўскім раёнам, на захадзе з Навадугінскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Вяземскім раёнам, на поўдні з Цёмкінскім раёнам, на ўсходзе з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёна — 2904 км². На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні ўсходні пункт Смаленскай вобласці (4 км на ўсход ад вёскі Запрудня) 55°35′39″ пн. ш. 35°23′19″ у. д.HGЯO. Большую частку раёна займаюць Гжацка-Рузскае і Гжацка-Процвінскае ўзвышшы. На захадзе размешчана Гжацка-Вазузская (Сычоўская) нізіна. У межах тэрыторыі знаходзіцца вялікая частка найбуйнейшага ў галіне Вазузскага вадасховішча і Яўзскае вадасховішча, якія ўваходзяць у склад Вазузскай гідрасістэмы. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Гжаць, Яўза, Алеля, Пятроўка. У межах раёна знаходзіцца частка верхняга цячэння ракі Масква. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне-і моцнападзолістыя глебы на марэнах, па схілах — дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на лёсападобных суглінках, у нізінах — дзярнова-моцнападзолістыя з плямамі дзярнова-падзолістых глеевых. Лясы займаюць 42,2 % тэрыторыі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia