Вялікае княства Уладзімірскае
Уладзіміра-Суздальскае княства — буйнейшая ўсходнеславянская феадальная дзяржава на паўночным усходзе былой Кіеўскай дзяржавы ў міжрэччы Акі і Волгі ў XII—XIV ст. ГісторыяЗ X да сярэдзіны XII стагоддзяў Растова-Суздальскае княства — княжацкая воласць у складзе Кіеўскай Русі. Сталіцы — Растоў, Суздаль. З сярэдзіны XII стагоддзя ўтварылася зямля-дзяржава ў сувязі з пераносам вялікім князем Андрэем Багалюбскім сталіцы Растова-Суздальскага княства з горада Суздаля ў горад Уладзімір на Клязьме (1157). ![]() Пасля смерці князя Усевалада Вялікае Гняздо (1212) ад Уладзімірскага Вялікага Княства аддзяліліся Растоўскае, Пераяслаўскае (у канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў з яго выдзелілася Цверскае княства), Юр’еўскае, Старадубскае, Суздальскае, Яраслаўскае княствы. Спустошана мангола-татарамі ў 1238 годзе. Вялікі князь уладзімірскі быў старэйшым у Паўночна-Усходняй Русі. У перыяд мангола-татарскага валадарання князям даводзілася ездзіць y Арду па граматы (ярлыкі) на валоданне Уладзімірскім Вялікім Княствам і адказваць за збор даніны з рускіх княстваў. У XIII—XIV стагоддзях тэрыторыя ўладзімірскага вялікага князя. У 1260-я — пачатку 1270-х гадоў з Уладзімірскага Вялікага Княства выдзелілася Маскоўскае княства. У 1328 годзе Іван Данілавіч Каліта перанёс сталіцу ў Маскву. У 1362 годзе князь Дзмітрый Данскі, абвясціўшы Уладзімірскае Вялікае Княства спадчынным уладаннем, аб’яднаў яго з Маскоўскім Вялікім Княствам. Аднак да 1432 года вялікія князі маскоўскія па-ранейшаму ўступалі на пасад ва Уладзіміры. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia