Вёска
Вялікая Зімніца
Вялікая Зімніца на карце Беларусі ±
|
Вялі́кая Зімні́ца[2] (трансліт.: Vialikaja Zimnica, руск.: Великая Зимница) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Назва
Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].
Гісторыя
У гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 года як сяло ў маёнтку Тайманава[4]. На карце 1777 года пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы. У 1884 годзе меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыхадское вучылішча. У 1924—1961 гадах цэнтр Вяліказімніцкага сельсавета. З 1959 года ў Слаўгарадскім раёне[3].
Насельніцтва
- 2011 год — 330 чалавек[5]
- 2010 год — 331 чалавек
- 1999 год — 408 чалавек
- 1910 год — 1200 чалавек[3]
Інфраструктура
У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі.
- Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленне тэрыторыі раёна ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у скверы[6].
Страчаныя славутасці
Зноскі
- ↑ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зімні́ца, Зі́мніца Сярэ́дняя
- ↑ а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 570
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.565
- ↑ КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 254-55 (руск.)
Спасылкі
 |
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|