Вярховая Слабада
Вярхо́вая Слабада́[1] (трансліт.: Viarchovaja Slabada, руск.: Верховая Слобода) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 36 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 64 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 155 км ад Гомеля. На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Водная сістэмаНа поўначы меліярацыйныя каналы. Транспартная сістэмаТранспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты спалілі 60 двароў і забілі 29 жыхароў. У 1926—1927 гадах цэнтр Вярхова-Слабадскога сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсавета[3], да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсавета[4], пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсавет[5]). Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia