Выграбная Слабада
Вы́грабная Слабада́[1] (трансліт.: Vyhrabnaja Slabada, руск.: Выгребная Слобода) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (136 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 32 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 160 км ад Гомеля. На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Водная сістэмаНа захадзе сетка меліярацыйных каналаў, у іх ліку Слабадскі канал. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска Выграбная ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці. З 30 снежня 1927 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Выграбна-Слабадскога сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1920-я гады дзейнічала школа. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Выграбная Слабада» і «Юны Ленінец», працавалі гамарня, 2 ветракі (з 1902 г. і з 1927 г.), конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у мая 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 48 жыхароў вёскі. Была цэнтрам саўгаса «Слабадскі». Размяшчаліся васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. З 12 лістапада 1966 года да 8 студзеня 1987 года цэнтр Слабадскога сельсавета[3][4]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia