Ягор’еўск
Ягор’еўск[2] (руск.: Его́рьевск) — горад у Маскоўскай вобласці Расіі. Утварае адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (горад абласнога значэння з адміністрацыйнай тэрыторыяй) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне гарадская акруга Ягор’еўск. Размешчаны за 101 км на паўднёвы ўсход ад Масквы (89 км ад МКАД), у Мяшчорскай нізіне, на рацэ Гусліца (прыток Нерскай), звязаны са сталіцай прамой аўтадарогай (Масква — Касімаў). Чыгуначная станцыя. ГісторыяЗ часоў Маскоўскага княства на месцы Ягор’еўска было сяло Высокае. Сяло знаходзілася на мяжы трох княстваў: Маскоўскага, Уладзімірскага і Разанскага, але сама мяжа ня была зафіксаваная. У 1381 годзе па дамове памеж князямі Дзмітрыем Данскім і Алегам Разанскім Высокае стала часткай Маскоўскага княства. 11 лістапада 1563 года (па юліанскаму календару) Іван Грозны перадаў Высокае Чудаваму манастыру ў Маскоўскаму Крамле. У 1560-я гады ў Высокаму была пабудаваная царква ў гонар святога Георгія (Ягорыя), таму сяло сталі называць Ягор’е-Высокае. У годы Пятра Першага сяло перастала быць уласнасцю Чудавага манастыра. У 1778 годзе пад час раформы Кацярыны Другой Ягор’е-Высокае стала павятовым горадам Разанскай губерніі. У 1796 годзе Ягор’еўск перастаў быць, а ў 1802 зноў стаў горадам, каторы мае статус павятовага. Таму што ў Гусліцах, крае, дзе знаходзіцца Ягор’еўск, дрэнныя ўмовы для сельскай гаспадарскі, горад хутка стаў гандлёвым. У 1825 годзе ў Ягор’еўску купец Карэеў пабудавал першую ткацкаую мануфактуру, а ў 1847 годзе была адкрыта паператкацкая (рус. бумаготкацкая) фабрыка купцоў Хлудавых. У 1869—1870 гадах па хадатайству Хлудавых была пабудаваная чыгуначная лінія Васкрасенск-Ягор’еўск, каторая потым стала частка Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі. У 1872 годзе гарадскім галавой Ягор’еўска стал Нікіфар Міхайлавіч Бардыгін, купец першай гільдыі. Пры ім горад быў добраўпардканы: з’явіўся вадаправод, которы быў вельмі рэдкім для такіх маленькіх гарадоў, як Ягор’еўск, горад быў электрыфікаваны, былі пабудаваныя Троіцкая (1883 г.) і Аляксандра-Неўская (1897 г.) царквы. Аляксанда-Неўская царква стала другой па размеру царквой ў гонар блгв. кн. Аляксандра Неўскага ў свеце і першай у Расіі, а пасля смерці сваёй жонкі Марыі Нікіфар Бардыгін арганізаваў Траецкі Марыінскі манастыр, чатскай каторага стала Траецкая царква. Пры Н. Бардыгіне ягор’еўскія купцы-стараверы пабудавалі Георгіеўскую стараверскую царкву. У 1918 годзе манастыр быў закрыты, у 1931 годзе была закрыта Траецкая, а ў 1936 годзе — Георгіеўская стараверская царквы. 30 манахіняў Траецкага Марыінскага манастыра былі араштаваныя, две з ніх: прападобнапакутніцы Антаніна і Марыя былі расстраляныя. У 2000 годзе была адкрыта Траецкая царква, а ў 2008 годзе быў адноўлены манастыр.[3] Насельніцтва
ТранспартПраз Ягор’еўск праходзіць лінія Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі Васкрасенск — Ягор’еўск — Іллінскі Пагост, дзе знаходзіцца адзіны ў Ягор’еўску пасажырскі прыпыначны пункт Ягор’еўск-2 (Прывакзальная плошча, 1А), праз які праходзяць прыгарадныя паязды на Кураўскую , Васкрасенск, Маскву, Дзеткава. У Ягор’еўску ёсць аўтавакзал, з каторага ходзяць аўтобусы на Маскву, Шатуру, Кураўское, Арэхава-Зуева, пасёлкі, сёлы і вёскі гарадской акругі Ягор’еўск і розныя часткі горада Ягор’еўск. Вядомыя асобы
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia