Кураўское
Кураўское[2] (руск.: Куровско́е) — горад у Лікіно-Дулёўскім гарадскім округе Маскоўскай вобласці Расіі, на рацэ Нерскай (левы прыток ракі Масквы), за 90 км на паўднёвы ўсход ад Масквы і 16 км на поўдзень ад акружнога цэнтра. Чыгуначны вузел (станцыя Кураўское; лініі Масква — Казань, Іллінскі Пагост — Арэхава-Зуева). Насельніцтва — 21 089 чал. (2017). ГісторыяУпершыню Кураўское згадана як вёска Кураўская ў 1646 годзе. У 1710 годзе Кураўская ў складзе Гусліцкай воласці стала ўласнасцю А. Д. Меншыкава, а пасля яго смерці перайшла ў палацавае ведамства. У XIX стагоддзі ў Кураўской пачала сваю працу ткацкая фабрыка купцоў Балашовых. У 1859 годзе на месцы Праабражэнскай царквы XV стагоддзя (зараз — частка г. Кураўское) мітрапаліт Маскоўскі і Каломенскі Філарэт (Драздоў) заснаваў Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр. У 1890 годзе ў горадзе запрацавала Вялікае кола Маскоўскай чыгункі, а ў 1913 годзе — чыгуначная лінія Масква — Казань. У 1952 годзе пасёлак Кураўская стаў горадам Кураўское. У 1998—2008 гадах быў адноўлены Спаса-Праабражэнскі манастыр. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia