Вятчынская Рудня
Вятчы́нская Ру́дня[1] (трансліт.: Viatčynskaja Rudnia, руск.: Ветчинская Рудня) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета. ГеаграфіяМесціцца за 45 км на паўночны ўсход ад Жыткавічаў, за 20 км ад чыгуначнага раз’езда Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), за 278 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Вакол вёскі лес. ГісторыяЗаснавана ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся вадзяны млын. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс». У другой палове 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску. 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — вёска Дзякавічы). Дзейнічаў клуб. Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia