Замошша (Жыткавіцкі раён)
Замо́шша[1] (трансліт.: Zamošša, руск.: Замошье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета. Вакол лес. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 35 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 11 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 267 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай рэдка размешчанымі драўлянымі сядзібамі. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя, як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 14 жыхароў. 12 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Дуброва). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia