Вячаслаў Ігаравіч Салдаценка
Вячаслаў Салдаценка (нар. 23 ліпеня 1994) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі[1]. Брамнік румынскага клуба «Бакэу» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Кар’ераЗ’яўляецца выхаванцам мінскага СКА, за які выступаў з 2012 года. У лютым 2017 года перайшоў у нямецкі клуб «Балінген-Вайльштэтэн»[2]. Па выніках сезона 2016/17 «Балінген» страціў месца ў Бундэслізе, і ў ліпені 2017 года Вячаслаў стаў іграком румынскага клуба «Адаргею Секуеск»[3]. У лютым 2018 года, калі ў сувязі са смерцю заснавальніка румынскай каманды быў вымушаны яе пакінуць, вярнуўся ў СКА[4]. У чэрвені 2018 года зноў накіраваўся ў Румынію, стаўшы іграком клуба «Канстанца»[5]. У чэрвені 2019 года пакінуў «Канстанцу», у якой амаль не атрымліваў гульняовй практыкі, і перабраўся ў іншы румынскі клуб — «Бакэу»[6]. Статыстыка
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia