Дзяніс Аляксеевіч Рутэнка
Дзяні́с Рутэ́нка (нар. 14 лютага 1986, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, правы крайні. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2018). Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі. Кар’ераГуляць пачаў у мінскім «Аркатроне», з якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сезона 2002/03. У 2004 годзе перайшоў у італьянскі клуб «Канверсана». Пасля гуляў у славенскім «Словень-Градцы», з якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГФ сезона 2006/07. Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЕГФ 2011/12 і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ 2012/13. Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова, з якім у гэтым жа сезоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны. У ліпені 2019 года стаў іграком мінскага СКА[2]. У маі 2020 года завяршыў кар’еру[3]. Грамадская дзейнасць18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4]. Дасягненні
Статыстыка
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia