Дзмітрый Алегавіч Нікуленкаў
Дзмі́трый Нікуле́нкаў (нар. 12 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, разыгрывальнік. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2020). У цяперашні час працуе трэнерам у мінскім СКА. Кар’ераВыступаў за мінскія «Палітэхнік» «Аркатрон». У 2004 годзе перайшоў у польскі клуб «Вівэ», дзе правёў 4 сезоны і здабыў Кубак Польшчы. Пасля сезона 2007/08 перайшоў у мінскае «Дынама». Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў брэсцкі клуб[2] і ў чэрвені 2018 года стаў іграком мінскага СКА[3]. У чэрвені 2020 года завяршыў кар’еру[4] і перайшоў на трэнерскую працу ў СКА. Першую гульню за зборную Беларусі правёў 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі. Жонка — Наталля Арцёменка[5]. Дасягненні
Статыстыка
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia